6 траўня 2024, панядзелак, 13:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналісты сабралі дзесяць «дзіўных» фактаў пра Пуціна

51

Нягледзячы на сваю публічнасць, біяграфія прэзідэнта Расіі мае «сюрпрызы».

Фота: viola.bz

Партал The World Post сабраў дзесяць «дзіўных» фактаў з мінулага жыцця прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, піша korrespondent.net.

1. Уладзімір Пуцін вырас у ленінградскай камунальнай кватэры ў Баскавым завулку недалёка ад набярэжнай Фантанкі, якую дзялілі тры сям'і, а на агульнай лесвіцы вадзіліся пацукі, на якіх будучы лідэр краіны паляваў з іншымі хлапчукамі.

Фота: AP

2. Яго дзед - Спірыдон Іванавіч Пуцін - быў вядомым поварам, які працаваў у загарадным доме Уладзіміра Леніна і некалькі разоў гатаваў для самога Іосіфа Сталіна.

Фота: viola.bz

3. Свой чорны пояс у дзюдо ён атрымаў у 18 гадоў і дагэтуль не кідае любімы від спорту, называючы яго сваёй філасофіяй.

Фота: AP

4. Уладзімір Пуцін - аматар шпіёнскіх раманаў. Неяк ён прызнаўся: «Мяне дзівіць, што намаганнямі аднаго чалавека можна зрабіць больш, чым сіламі цэлага войска.

5. Яшчэ будучы студэнтам ён уступіў у КДБ, а ў 1980-х дапамагаў вербаваць людзей для працы на Захадзе.

6. Уладзімір Пуцін любіць сваіх сабак і часта бярэ іх на перамовы з сусветнымі лідарамі. Пагаворваюць, каб напалохаць апошніх.

Фота: AP

7. Ён свабодна гаворыць на нямецкай мове, а вось на англійскай - не вельмі.

8. Аб сваім разводзе з жонкай Людмілай ён абвясціў падчас наведвання балета ў дзяржаўным Крамлёўскім палацы.

9. Ва Уладзіміра Пуціна ёсць дзве дачкі - Марыя і Кацярына, аднак іх жыццё - адзін вялікі сакрэт: вучыліся яны пад выдуманымі імёнамі, кім працуюць і дзе жывуць - невядома.

Фота: viola.bz

10. Прэзідэнт Расеі - праваслаўны хрысціянін. Аднойчы ён нават параўнаў аднаполыя шлюбы з верай у сатану.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках