3 траўня 2024, Пятніца, 14:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны Украіны зняпраўдзіла расейскую дэзінфармацыю

5
Мінабароны Украіны зняпраўдзіла расейскую дэзінфармацыю

Ні адзін з вайскоўцаў Крыма, якія не выракліся вайсковай прысягі на вернасць украінскаму народу, не будзе пакінуты.

Пра гэта сказана ў заяве Міністэрства абароны Украіны.

«Апошнім часам у Крыме актыўна распаўсюджваецца падрыхтаваная расейскімі спецслужбамі дэзінфармацыя аб тым, што нібыта падраздзяленні Узброеных Сіл Украіны пасля вываду з паўвострава на мацярык будуць неадкладна расфармаваныя, а супраць кожнага ўкраінскага вайскоўца ўкраінскай пракуратурай ужо распачатая крымінальная справа за дзяржаўную здраду. Міністэрства абароны Украіны заяўляе, што падобныя правакацыйныя заявы і паведамленні не маюць нічога агульнага з рэальнасцю і з'яўляецца безумоўнай дэзінфармацыяй», - гаворыцца ў паведамленні.

У ведамстве падкрэслілі, што вайскоўцы, якія праходзяць службу ў Крыме, з'яўляюцца сапраўднымі героямі для кожнага ўкраінца. Сёння на вышэйшым узроўні разглядаецца пытанне аб наданню кожнаму з іх статусу «ўдзельніка баявых дзеянняў», забеспячэнне іншых гарантый і сацыяльных льгот за выяўленыя вытрымку і мужнасць.

«Ні адзін з вайскоўцаў у Крыме - патрыётаў сваёй дзяржавы, якія не выракліся вайсковай прысягі на вернасць украінскаму народу, не будзе пакінуты - такая афіцыйная пазіцыя кіраўніцтва Міністэрства абароны і Генеральнага штаба Узброеных Сіл Украіны», - сказана ў паведамленні.

Нагадаем, кіраўнік крымскага цэнтра Міністэрства абароны Уладзіслаў Селязнёў паведаміў, што сёння ў 9:00 на ўкраінскіх караблях у крымскай бухце Донузлаў традыцыйна паднялі ўкраінскія сцягі, экіпажы караблёў знаходзяцца на баявых пастах.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках