3 траўня 2024, Пятніца, 14:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Херсонам выбухнуў танк: ёсць пацярпелыя

42
Пад Херсонам выбухнуў танк: ёсць пацярпелыя

На Херсоншчыне каля паселішча Каланчак, дзе стаіць украінскі вайсковы блокпост, уночы выбухнуў танк.

Пра гэта Еспресо.TV паведамілі ўласныя крыніцы на Херсоншчыне.

Як адзначае крыніца, у выніку выбуху ёсць ахвяры, аднак дакладная колькасць пацярпелых невядомая. Са слоў жыхароў селішча, выбух быў чутны за 20 км ад вайсковай базы. Ударная хваля была такая магутная, што ў дамах дрыжэлі шыбы.

Нагадаем, некалькі дзён таму ў Крывым Розе загарэліся і выбухнулі два танкі.

Фота з архiву

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках