3 траўня 2024, Пятніца, 22:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валерыя Навадворская: Буду дзейнічаць у тыле ворага, як радыстка Кэт

16
Валерыя Навадворская: Буду дзейнічаць у тыле ворага, як радыстка Кэт

Вядомая расейская праваабаронца распавяла пра свае планы.

"Я цалкам на баку Украіны і памяняла б грамадзянства, але мне трэба застацца ў Расеі, дзейнічаць у тыле ворага", - заявіла Валерыя Навадворская ў інтэрв'ю Gordonua.com.

"Я аддаю сабе справаздачу: ідзе вайна. У гэтай вайне я цалкам на баку Украіны. Лічыце мяне ваеннапалоннай. Добра, дзейнічаю ў тыле ворага, як радыстка Кэт (гераіня культавага савецкага серыяла "Семнаццаць імгненняў вясны"). Ні секунду б не замарудзіла адмовіцца ад расейскага пашпарта дзеля грамадзянства Украіны. Але тады не змагу быць у тыле ворага, бо мяне тут жа вышлюць з Расеі. Ва Украіне дастаткова патрыётаў, таму застаюся ваяваць у тыле ворага", - заявіла Навадворская.

Валерыя Ільінічна не сумняваецца, што Пуцін "ужо аблізваецца" на ўсходнюю Украіну, убачыўшы, як кіеўскія ўлады "здалі" Крым.

"Дактрына "не рабіць першага стрэлу" сябе не апраўдала. Украінскім вайскоўцам у Крыме не далі магчымасць па-сапраўднаму абараняць паўвостраў, у выніку Пуцін усё захапіў і ўжо аблізваецца на ўсходнюю Украіну: маўляў, а раптам і яе не будуць абараняць і здадуць", - сказала Навадворская.

Дысідэнт раскрытыкавала Захад за недастаткова эфектыўныя метады супраць агрэсіі Расеі.

"Санкцый відавочна недастаткова. Запэўніваю вас, калі ўжылі санкцыі, у Расеі не наступіў голад і не ўвялі картачную сістэму", - іранізуе Навадворская.

Публіцыст перакананая, што ў Расеі па-ранейшаму СССР, і спроба Следчага камітэта распачаць справу супраць Навадворскай за экстрэмізм, - лішні таму доказ.

"Мне шыюць нейкі недарэчны артыкул. Што значыць падрыхтоўка да тэрарыстычнай дзейнасці?! Пан Яраш ні да якой тэрарыстычнай дзейнасці не рыхтуецца і не мае намеру ёю займацца. Я і казаць няма чаго! Дзяржаўная здрада, кажуць... Я гэтай дзяржаве нічога не вінна, я гэтай дзяржаве здрадзіла яшчэ ў 1968 годзе, калі стала працаваць супраць СССР. Расея цяпер сама суцэльнае СССР", - падкрэсліла Навадворская.

Нагадаем, учора следчы МУС Расеі ў адстаўцы Павел Карпаў звярнуўся ў Следчы камітэт з просьбай праверыць зварот Навадворскай да лідара ўкраінскага "Правага сектара" Дзмітрыя Яраша на "экстрэмізм". Раней Валерыя Ільінічна запісала відэазварот да актывістаў "Правага сектара", у якім заклікала іх больш актыўна ўплываць на новы ўкраінскі ўрад, каб ён супрацьстаяў Расеі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках