4 траўня 2024, Субота, 4:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Неанацыст з Пецярбурга агітуе жыхароў Адэсы за аддзяленне ад Украіны

27
Неанацыст з Пецярбурга агітуе жыхароў Адэсы за аддзяленне ад Украіны

Антон Раеўскі актыўна патрабуе ўвядзення расейскіх войскаў ва Украіну.

У апошні час ён быў заўважаны на сепаратысцкіх мітынгах у Адэсе. Грамадзянін Расеі з Санкт-Пецярбурга, заснавальнік расейскай фашысцкай арганізацыі Антон Раеўскі зараз выдае сябе за жыхара Украіны. На сваёй старонцы «Вконтакте» ён называе сябе байцом «Адэскай дружыны». Раней, падчас акцый, якія праходзілі ў Расеі, ён стаяў з плакатам: «Рускія за ўвод расейскіх войскаў на Украіну» .

Актывіст з'яўляецца членам неанацысцкага руху «Чорная сотня». Іх сцягі таксама былі заўважаныя падчас сепаратысцкіх мітынгаў у Адэсе.

У арганізацыі «Нацыянальная сацыялістычная ініцыятыва», у якой ён таксама раней знаходзіўся, лічаць, што Антон Раеўскі супрацоўнічаў або з ФСБ, або з расейскай паліцыяй.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках