4 траўня 2024, Субота, 2:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Невядомыя збілі кіраўніка ДІБДР Растоўскай вобласці

7
Невядомыя збілі кіраўніка ДІБДР Растоўскай вобласці

У Растоўскай вобласці здзейснены напад на начальніка рэгіянальнага ўпраўлення ДІБДР Сяргея Маргачова.

Па дадзеных следчага ўпраўлення, невядомыя напалі на яго сёння каля 07:30 мск (06:30 па менскім часе), калі ён выходзіў з кватэры свайго дома, перадае РБК. У выніку нападу паліцэйскі атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны. Пра стан Сяргея Маргачова пакуль не паведамляецца.

Па факце збіцця ўзбуджаная крымінальная справа па двух артыкулах КК РФ - "Ужыванне гвалту ў дачыненні да прадстаўніка ўлады" і "Наўмыснае прычыненне цяжкай шкоды здароўю", паведаміла старэйшы памочнік кіраўніка следчага ўпраўлення СКР па Растоўскай вобласці Галіна Гагалаева.

Па адной з версій, прычынай нападу на Маргачова з'яўляецца яго прафесійная дзейнасць.

Падпалкоўніку міліцыі Маргачову 40 гадоў, ён быў прызначаны кіраўніком упраўлення ДІБДР па Растоўскай вобласці ў снежні 2013 года. Да гэтага ён на працягу трох гадоў узначальваў УДІБДР па Ульянаўскай вобласці.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках