4 траўня 2024, Субота, 6:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Гуркоў адмовіўся ад удзелу ў роліку на песню «Ня быць скотам»

28
Віталь Гуркоў адмовіўся ад удзелу ў роліку на песню «Ня быць скотам»

Варыянт відэароліка, знятага да Дня Волі, ужо выдалены з інтэрнэту.

Паводле задумы аўтараў кліпа, замест Cяргея Міхалка і Паўла Булатнікава вядомую песню «Ня быць скотам» на вершы Янкі Купалы спяваюць вядомыя дзеячы культуры і спорту. У кадры можна ўбачыць тэлевядучага Сяргея Філімонава, культуролага Максіма Жбанкова, мастацтвазнаўцу Сяргея Харэўскага, баскетбаліста Аляксандра Куля, журналістаў Алеся Залеўскага, Святлану Калінкіну, Кацярыну Кібальчыч, Аляксандра Баразенку, блогера Яўгена Ліпковіча, сцэнарыста Андрэя Курэйчыка, піша tuzin.fm.

У здымках кліпа ўзяў удзел таксама Віталь Гуркоў, але неўзабаве гэты варыянт відэа быў выдалены з інтэрнэту. У адцэнзураванай версіі спартсмена ўжо няма. Знакаміты на ўвесь свет тайбаксёр вымушаны быў адмовіцца ад удзелу ў роліку, таму што не хоча «блытацца з палітыкай». Сам Віталь Гуркоў ад каментароў на гэты конт адмаўляецца.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках