4 траўня 2024, Субота, 8:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Крыма не змогуць ездзіць у ЕЗ у якасці расейцаў

59
Жыхары Крыма не змогуць ездзіць у ЕЗ у якасці расейцаў

Еўрапейскі Звяз адмовіўся выдаваць шэнгенскія візы крымчанам, якія атрымалі расейскія пашпарты.

Для атрымання віз жыхарам акупаванага паўвострава прыйдзецца звяртацца ў амбасады краін ЕЗ ва Украіне. Улады Еўрапейскага звяза вырашылі захаваць такую практыку працы з крымчанамі, паколькі не прызнаюць кваходжання аўтаноміі ў склад Расеі, піша "Московский комсомолец".

"У сувязі з тым, што Еўрапейскі звяз не прызнае анэксію Крыма Расейскай Федэрацыяй, краіны-члены ЕЗ працягнуць ужываць існуючыя правілы. Таму любы чалавек, які мае расейскае грамадзянства і пастаянна пражывае ў Крыме, павінен звяртацца па візу ў адпаведныя структуры краін-членаў ЕЗ ва Украіне", - паведамілі ў прадстаўніцтве Еўразвяза ў Расеі.

Калі крымчане звернуцца ў амбасады краін ЕЗ у Расеі, то ім будзе адмоўлена ў выдачы візы на той падставе, што яны жывуць у рэгіёне, які ў Еўразвязе часткай Расеі не прызнаюць. Для тых жыхароў Крыма, хто захаваў украінскі пашпарт, атрымаць "шэнген" будзе нашмат лягчэй.

Згодна з патрабаваннем ЕЗ, грамадзянам, прапісаным у Крымскай федэральнай акрузе РФ, па візу трэба звяртацца ў той пункт на тэрыторыі Украіны, да якога яны прыпісаныя. Аднак у цяперашні час гэта будзе зрабіць праблематычна з-за ўзмоцненага памежнага кантролю на мяжы Крыма з Украінай.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках