30 красавiка 2024, aўторак, 5:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Піліпец не прызнаў сябе карупцыянерам

14
Піліпец не прызнаў сябе карупцыянерам

Былы гомельскі губернатар не прызнае, што раздаваў кватэры сваім сваякам і знаёмым.

У Магілёве 25 сакавіка прадоўжыўся судовы працэс па справе былога старшыні Гомельскага гарвыканкама Віктара Піліпца і шэрагу іншых чыноўнікаў, якія абвінавачваюцца ў карупцыі, паведамляе БелаПАН.

Падсудныя абвінавачваюцца ў незаконным адчужэнні з камунальнай уласнасці 24 кватэр, якія затым былі прададзеныя па кошце значна ніжэй рынкавага іх сваякам і знаёмым. Частка жылых памяшканняў была аформленая на падстаўных асоб. Чыноўнікам інкрымінуецца частка 3 артыкула 424 КК РБ (злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі).

Віктар Піліпец не прызнае сваю віну. "Абвінавачванні надуманыя, неаб'ектыўныя, прадузятыя і гэтак далей. У іх няма ніводнага слова праўды", - заявіў падсудны.

Паводле яго слоў, кватэры, якія фігуруюць ў абвінавачванні, не з'яўляліся і не з'яўляюцца камунальнай уласнасцю. "Яны не былі зарэгістраваныя ў БТІ як аб'екты нерухомасці. Гэта былі аб'екты долевага будаўніцтва", - адзначыў Піліпец.

Таксама ён адмаўляе, што даваў сваім падначаленым даручэнні, якія супярэчаць закону.

Што тычыцца набыцця кватэр для сябе і сваёй дачкі, то, па словах Піліпца, яны абодва мелі патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў.

Звяртаючыся да дзяржаўнага абвінаваўцы, Віктар Піліпец заявіў, што будзе "цалкам расчараваны", калі суд стане на бок абвінавачвання.

На лаве падсудных акрамя Піліпца - дырэктар упраўлення капітальнага будаўніцтва Гомеля Ігар Адарчанка, яго намеснік па эканоміцы і фінансах Валерый Барысевіч, начальнік жыллёва-інвестыцыйнага аддзела Антаніна Зелянок і начальнік планава-дамоўнага аддзела Ала Нізкоўская. Піліпец і Нізкоўская ўтрымліваюцца пад вартай у Магілёўскім СІЗА.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках