3 траўня 2024, Пятніца, 20:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яцанюк прапаноўвае ліквідаваць абладміністрацыі ва Украіне

9
Яцанюк прапаноўвае ліквідаваць абладміністрацыі ва Украіне

Паўнамоцтвы абладміністрацый могуць перадаць новаствораным выканкамам у рэгіёнах.

Прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк настойвае на ліквідацыі аблдзяржадміністрацый, як органаў выканаўчай улады ў краіне, і дэлегаванні іх паўнамоцтваў новаствораным выканкамам.

"Як прэм'ер-міністр, я настойваю на ліквідацыі аблдзяржадміністрацыі, і лічу гэта рудыментам мінулага", - цытуе яго словы інфармагенцтва "Інтэрфакс-Украіна".

Яцанюк заявіў пра неабходнасць стварыць мясцовыя выканаўчыя камітэты ў рэгіёнах, пасля ўнясення змяненняў у Канстытуцыю і заканадаўства Украіны. "Выканкамы павінны ўзяць на сябе ўсю існуючую адказнасць за стан спраў у кожнай вобласці", - сказаў ён падчас нарады з прадстаўнікамі органаў мясцовага самакіравання.

Раней паведамлялася, што ў аўторак пад старшынствам прэм'ер-міністра Украіны Арсенія Яцанюка адбудзецца пасяджэнне ўрада, на якім будуць разглядацца бюджэтныя пытанні. Міністры разгледзяць праект закона аб ажыццяўленні дзяржзакупак у новай рэдакцыі, унясенне змяненняў у закон аб бежанцах, унясенне змяненняў у дзяржаўны бюджэт, Падатковы кодэкс, Бюджэтны кодэкс Украіны.

Фота: AFP

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках