4 траўня 2024, Субота, 4:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На акцыі ў Дзень Волі разгарнулі транспарант з Бандэрам і Гадлеўскім

12

Партрэты лідараў нацыянальна-вызваленчых рухаў Беларусі і Украіны - на расцяжцы «Маладога фронту».

Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода» ў сваім акаўнце ў «Твітэры».

На транспаранце выявы Вінцэнта Гадлеўскага, Міхала Вітушкі, Станіслава Булак-Балаховіча, Сцяпана Бандэры і Рамана Шухевіча і надпіс «Героі не паміраюць». Многія ўдзельнікі святочнай дэманстрацыі, якая сёння праходзіць у Менску, трымаюць у руках сцягі Украіны і транспаранты ў падтрымку адзінства суседняй краіны.

Акцыя прысвечана 96 гадавіне абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Афіцыйна беларускія ўлады не прызнаюць гэтую дату, але прадстаўнікі дэмакратычнай грамадскасці штогод святкуюць яе як Дзень Волі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках