3 траўня 2024, Пятніца, 23:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Дашкевіч: 25 сакавіка - самы вялікі дзень у гісторыі беларускага народа

2
Зміцер Дашкевіч: 25 сакавіка - самы вялікі дзень у гісторыі беларускага народа

Наступнай пасля Украіны вызваліцца Беларусь.

Пра гэта ў інтэрв'ю сайту charter97.org заявіў сустаршыня «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч.

«Я не памылюся, калі скажу, што 25 сакавіка - гэта самы вялікі дзень у гісторыі беларускага народа. Гэта дзень, калі была ўвасобленая мара аб дзяржаўнасці. Таму сёння такі святочны настрой», - сказаў былы палітвязень.

Актывіст адзначыў, што сённяшняя шматлікая дэманстрацыя праходзіць пад лозунгам салідарнасці з Украінай.

«Гістарычна так склалася, што ў Беларусі з Украінай былі агульныя інтарэсы на Захадзе і агульныя праблемы на Усходзе. Мы ўсе хочам, каб украінскі народ усё ж такі дамогся свабоды і справядлівасці. Гэта будзе мець вельмі вялікае значэнне для многіх краін і, безумоўна, для Беларусі», - перакананы ён.

Нагадаем, у Менску праходзіць шэсце ў гонар 96-й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках