4 траўня 2024, Субота, 1:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маці Сашка Білага - беларуска і ўдзельніца УПА

25
Маці Сашка Білага - беларуска і ўдзельніца УПА

Алена Дзмітрыеўна Музычка, маці забітага сёння каардынатара «Правага сектара», родам з Палесся.

Гэтую інфармацыю «Радыё Свабода» пацвердзілі некалькі знаёмых з ім крыніц. Сам Аляксандр Музычка, вядомы пад імем Сашко Білы, заўсёды падкрэсліваў, што яго маці беларуска.

Разам з мужам, украінцам Іванам Дзмітрыевічам Музычкам, яе асудзілі за ўдзел ва Украінскай паўстанцкай арміі (УПА) на 20 гадоў высылкі. Сашко і яго старэйшы брат Адам нарадзіліся ў Кізелі, у Пермскай вобласці Расеі. Адбыўшы тэрмін высылкі, бацькі вярнуліся ва Украіну і пасяліліся непадалёк ад Роўна.

Гэтую інфармацыю паведаміў сябар і паплечнік Сашка Білага, чалец УНА-УНСО Сяргей Пандрак. Паводле крыніцы ў Роўна, Алена Дзмітрыеўна Музычка цяпер у лякарні. Пагаварыць з ёй асабіста не ўдалося.

Аляксандр Музычка быў забіты сёння ноччу ў Роўна.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках