4 траўня 2024, Субота, 6:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Ключ да газавых грошай Пуціна трэба шукаць у Фірташа

5
Bloomberg: Ключ да газавых грошай Пуціна трэба шукаць у Фірташа

Дзмітрый Фірташ, які чакае экстрадыцыі ў Амерыку, валодае каштоўнай інфармацыяй аб карупцыйных угодах з удзелам «Газпрама».

Пра гэта піша агенцтва Bloomberg са спасылкай на дырэктара кансалтынгавай кампаніі East European Gas Analysis Міхаіла Карчомкіна (пераклад - Inopressa.ru).

«Фірташ быў вельмі глыбока дасведчаны адносна камерцыйнай дзейнасці «Газпрама» ва Украіне, адносна фінансавых транзакцый. Калі Фірташ укладзе ўгоду з ФБР і пачне даваць паказанні, гэта можа стварыць пагрозу цяжкіх наступстваў для менеджменту «Газпрама» і для кампаніі як такой», - цытуе агенцтва Карчомкіна. Ён нагадаў, што больш за палову ўсіх дэпазітарных распісак «Газпрама» знаходзіцца ў амерыканскіх інвестараў, і калі высветліцца, што з-за дзеянняў менеджменту кампаніі яны панеслі страты, могуць рушыць услед «санкцыі, буйныя штрафы і судовыя позвы».

«Фірташ можа ведаць, ці мелася ў мэнеджараў «Газпрама» і «Газпрамбанка», а таксама ўкраінскіх чыноўнікаў асабістая эканамічная зацікаўленасць у гэтых угодах», - дадаў былы намеснік старшыні праўлення «Газпрама» Аляксандр Разанаў.

На думку старэйшага супрацоўніка Фонду Heritage Арыэля Коэна, абвінавачванні супраць Фірташа ў сувязі з дзейнасцю падкантрольнай яму швейцарскай фірмы ў Індыі былі прад’яўленыя менавіта для таго, каб дамагчыся экстрадыцыі бізнэсмэна ў ЗША і пераканаць яго выдаць інфармацыю аб «Газпраме» і набліжаных Пуціна.

Прэс-сакратар расейскага газавага манапаліста запэўніў Bloomberg, што ніякіх негатыўных наступстваў ад магчымай выдачы Фірташа Злучаным Штатам кампанія для сябе не прадбачыць.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках