30 красавiка 2024, aўторак, 1:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Максім Вінярскі: Ва ўмовах вайны нельга займаць нявызначаную пазіцыю

4
Максім Вінярскі: Ва ўмовах вайны нельга займаць нявызначаную пазіцыю

Максіма Вінярскага затрымалі на акцыі ў Дзень Волі за транспарант «Смерць крамлёўскім акупантам».

Напярэдадні гэтага стала вядома, што арганізатары мерапрыемства запатрабавалі прыбраць яго. Пра гэта ў інтэрв'ю сайту charter97.org паспеў паведаміць каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі.

«Праз некаторы час пасля таго, як мы сталі ў калону з расцяжкай «Смерць крамлёўскім акупантам», да нас падышоў Аляксей Янукевіч з Аляксандрам Лагвінцом. Прачытаўшы надпіс, яны абвінавацілі нас у тым, што мы заклікаем да гвалту. Арганізатары акцыі казалі, што такі транспарант «не дапушчальны», і патрабавалі згарнуць яго. Натуральна, мы з гэтым не пагадзіліся і працягнулі шэсце. У адказ на гэта арганізатары даслалі да нас некалькіх сваіх людзей з двума расцяжкамі. Яны проста закрылі расцяжку. Калі мы спрабавалі адысці ад іх, яны ішлі за намі. Каб пазбегнуць канфлікту, мы наважылі згарнуць расцяжку. Пры гэтым многія іншыя ўдзельнікі шэсця ўхвальна выказваліся пра лозунг на ёй. Ніякай крытыкі не было», - сказаў ён.

Каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» дадаў, што сёння ва Украіне людзі змагаюцца за сваю свабоду і незалежнасць, не шкадуючы свайго жыцця і яго здзіўляе такая пазіцыя арганізатараў мерапрыемства.

«За права ўкраінцаў самім вырашаць свой лёс заплаціла «Нябесная сотня». І ў такіх умовах патрабаванне прыбраць расцяжку з лозунгам, які не з'яўляецца правакацыйным і цалкам адпавядае калянасці сітуацыі. Я лічу яго праявай палітычнай слабасці або недальнабачнасці. Зараз фактычна ідзе вайна, і ў гэтых умовах нельга займаць нявызначаную пазіцыю. А забіваць акупантаў - гэта нармальна, бо на вайне ворагаў забіваюць. І нас, дарэчы, ужо даўно фактычна ўцягнулі ў гэтую вайну», - падкрэсліў Вінярскі.

Нагадаем, у Менску сёння адбылося шэсце ў гонар 96 гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках