28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паляванне на ўдзельнікаў Дня Волі (Відэа)

13

Журналісты знялі кадры пераследу «ціхарамі» некаторых удзельнікаў акцыі, якая прайшла ў Менску 25 сакавіка.

Відэа апублікавана на сайце «Радыё Свабода».

Падчас прамой відэатрансляцыі шэсця на Дзень Волі здымачная група зафіксавала момант, як маладыя людзі, якія неслі чорныя сцягі з гербам «Калюмны», спрабуюць на тралейбусе з'ехаць ад супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным. Аднак у тралейбус за ўдзельнікамі шэсця садзіцца каля дзесятка «ціхароў», якіх можна пазнаць па белых навушніках.

Нагадаем, акцыя ў Дзень Волі скончылася затрыманнем больш 10 яе ўдзельнікаў. Некаторых з іх, у тым ліку каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максіма Вінярскага сёння будуць судзіць.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках