27 красавiка 2024, Субота, 20:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскія дыпламаты знялі ролік, які аспрэчвае хлусню расейскіх СМІ

16

Амбасада ЗША ва Украіне абвяргае інфармацыю расейскага тэлебачання пра «хаос» у Кіеве.

Супрацоўнікі амбасады прайшліся па цэнтральных вуліцах сталіцы краіны і пагутарылі з людзьмі аб тым, як яны ўспрымаюць сітуацыю. Відэаролік размешчаны на сайце амерыканскай амбасады і афіцыйным канале ў YouTube.

«Наступствы супрацьстаяння на Майдане лакалізаваныя ўсяго на трох-чатырох вуліцах цэнтра горада. За выключэннем некалькіх крам на вуліцы Грушэўскага, дзе былі найбольш гарачыя сутычкі, і спаленага падначаленымі Януковічу сіламі бяспекі Дома прафсаюзаў, шкляныя вітрыны дарагіх буцікаў і рэстаранаў не пашкоджаныя, нават у цэнтры Майдана. Кіеў абсалютна цэлы і функцыянуе», - гаворыцца ў каментары да яго.

Жыхары Кіева кажуць пра тое, што, нягледзячы на напружаную абстаноўку ва Украіне з-за агрэсіі Расеі, сітуацыя ў горадзе спакойная.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках