28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Кобалеў узначаліў «Нафтагаз Украіны»

Андрэй Кобалеў узначаліў «Нафтагаз Украіны»

Рашэнне аб гэтым прыняў Кабінет міністраў Украіны на пасяджэнні, якое зацягнулася да пачатку серады.

Андрэй Кобалеў у 2000 годзе скончыў інстытут міжнародных адносінаў пры Кіеўскім універсітэце імя Шаўчэнкі, атрымаўшы ступень магістра міжнародных эканамічных адносінаў, перадае ""Інтэрфакс-Україна".

З 1999 па 2002 гады працаваў ва ўкраінскім падраздзяленні PricewaterhouseCoopers (PwC) кансультантам па пытаннях кіравання, спецыялізуючыся ў пытаннях стратэгічнага кіравання і карпаратыўных пераўтварэнняў.

З 2002 па 2010 гады працаваў на розных пасадах у НАК "Нафтагаз Украіны", у прыватнасці, у дэпартаменце карпаратыўных фінансаў і коштавай палітыкі дзяржхолдынга і дарадцам кіраўніка праўлення НАК. Браў удзел у рэструктурызацыі знешняга доўгу дзяржхолдынга шляхам фармальнага абмену еўрааблігацый і іншых абавязацельстваў на новыя еўрааблігацыі.

Пазней працаваў дарадцам у інвестыцыйнай кампаніі AYA Securities.

Як паведамлялася, Яўген Бакулін, які ўзначальваў "Нафтагаз Украіны" з сакавіка 2010 года, быў затрыманы 21 сакавіка 2014 года па падазрэнні ў крадзяжы сродкаў у асабліва буйных памерах. Раніцай 23 сакавіка суд прыняў рашэнне аб меры стрымання, паводле якога яго арыштуюць або запатрабуюць заклад у памеры 1,5 млрд грн.

НАК "Нафтагаз Украіны" аб'ядноўвае найбуйнейшыя нафтагазаздабыўныя прадпрыемствы краіны, з'яўляецца манапалістам па транзіце і захоўванню прыроднага газу ў падземных сховішчах, а таксама па транспарціроўцы нафты трубаправодным транспартам па тэрыторыі Украіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках