27 красавiка 2024, Субота, 17:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Румынія закупляе 48 знішчальнікаў і просіць дапамогі НАТА

8
Румынія закупляе 48 знішчальнікаў і просіць дапамогі НАТА

Міністр абароны Румыніі Мірча Душа заклікаў Паўночнаатлантычны альянс павысіць боегатоўнасць у краінах, якія мяжуюць з Украінай.

"У Румыніі, Польшчы і іншых краінах, якія маюць мяжу з Украінай, павінны знаходзіцца ваенныя магутнасці для ажыццяўлення аператыўнай дзейнасці НАТА ў гэтым рэгіёне", - заявіў Душа 25 сакавіка ў Бухарэсце ў ходзе канферэнцыі агенцтва НАТА па камунікацыі і інфармацыі.

Па словах міністра, ён вынесе адпаведныя прапановы на саміт НАТА ў верасні. Душа пацвердзіў, што кампаненты сістэмы супрацьракетнай абароны ЗША будуць устаноўленыя ў Румыніі, як і меркавалася, у 2015 годзе, перадае Deutsche Welle.

"У сувязі з крызісам ва Украіне было б разумна паскорыць даўно запланаваную Бухарэстам куплю 48 знішчальнікаў тыпу F-16 (Fighting Falcon). Аднак пройдзе нямала часу, перш чым Румынія зможа выкарыстоўваць гэтыя баявыя машыны, паколькі для гэтага патрабуецца спецыяльная падрыхтоўка пілотаў і мадэрнізацыя наземнай інфраструктуры", - падкрэсліў Душа.

Нагадаем, прэм'ер-міністр Румыніі Віктар Понта лічыць, што сітуацыя ў Крыме ўяўляе самую вялікую пагрозу нацыянальнай бяспецы Румыніі пасля 1989 года, калі быў скінуты камуністычны рэжым Нікалае Чаўшэску.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках