27 красавiка 2024, Субота, 23:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутат з Адэсы раззлаваў расейцаў у Радзе Еўропы

27

Аляксей Ганчарэнка з'явіўся на сесію Кангрэса мясцовых і рэгіянальных органаў улады ў футболцы «Пуцін=Гітлер».

Пасяджэнне праходзіць у Страсбургу ў зале Рады Еўропы. Акцыя дэпутата з Адэсы выклікала дзікае абурэнне сярод прадстаўнікоў расейскай дэлегацыі. Пра гэта Аляксей Ганчарэнка паведамляе ў сваім блогу на "Украинской правде".

Падчас выступлення прадстаўнік Украіны параўнаў падзеі ў Крыме і паводзіны Уладзіміра Пуціна з анэксіяй Аўстрыі Адольфам Гітлерам. Старшыня пасяджэння аўстрыец Ван Ста папрасіў выключыць мікрафон украінцу, але той усё ж змог скончыць сваё выступленне.

"Кангрэс асудзіў дзеянні Расеі і ўпершыню за шмат гадоў у еўрапейскай палітыцы было выкарыстана слова "анэксія", - распавёў ён.

Аляксей Ганчарэнка з'яўляецца дэпутатам Адэскага аблсавета і кіраўніком грамадскай арганізацыі "Якасць Жыцця".

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках