28 красавiка 2024, Нядзеля, 7:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінцы па SMS сабралі для войска 18 мільёнаў грыўняў

2
Украінцы па SMS сабралі для войска 18 мільёнаў грыўняў

Украінцы сабралі амаль 18 млн грн ахвяраванняў з дапамогай смс і званкоў на кароткі нумар "565".

Пра гэта паведаміла выданне "Сегодня" са спасылкай на прэс-службы мабільных аператараў "Кіеўстар" і МТС.

Больш усяго сабралі за 17-20 сакавіка: звыш 2 млн грн штодня.

Дабрачынная акцыя арганізаваная па ініцыятыве Мінабароны, кошт SMS або званка - 5 грн.

Грошы аўтаматычна "падаюць" на спецрахунак ведамства і будуць выкарыстаныя для матэрыяльна-тэхнічнай і меддапамогі нашым вайскоўцам.

Сабранай сумы хопіць, каб заліць пад завязку паліўныя бакі ўсіх украінскіх танкаў (іх больш за 1100) і яшчэ застанецца: кошт запраўкі аднаго танка (1200 л) - да 14 тыс. грн.

27% ад агульнай сумы ахвяравалі з цэнтральных абласцей, дзе пражывае больш усяго насельніцтва, але актыўнасць людзей прыкладна аднолькавая ўсюды, за выключэннем Крыма.

Нагадаем, унесці свой уклад у войска можна да 3 красавіка ўключна.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках