28 красавiка 2024, Нядзеля, 10:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія вытворцы маскіруюць штрых-коды (Відэа)

5

З пачаткам ваеннай агрэсіі Расеі ў Крыме неабыякавыя ўкраінскія спажыўцы пачалі актыўна байкатаваць тавары, прамаркіраваныя штрых-кодам «46».

Гэта істотна ўдарыла па кішэнях расейскіх алігархаў і прадпрымальнікаў. Некаторыя з іх пайшлі на адкрытыя хітрасці і сталі маскіраваць краіну-вытворцу тавараў.

Па дадзеных ТСН, аб'ёмы продажаў расейскіх тавараў за апошнія два тыдні скараціліся амаль на 40%.

Як тлумачыць Расціслаў Лацманенка - спецыяліст па маркіроўцы тавараў - расейскія вытворцы ў апошнія некалькі тыдняў кінуліся атрымліваць украінскія штрых-коды, каб «замаскіраваць» тавар. Аднак, адзначае Лацманенка, нават калі штрых-код пачынаецца на «482», пакупнік павінен уважліва вывучыць іншыя надпісы на ўпакоўцы і пераканацца, ці адпавядае паказанаму штрых-коду краіна-вытворца тавару.

А пакуль расейскія вытворцы ацэньваюць рэнтабельнасць, украінскія праграмісты адаптуюцца да новай сітуацыі - распрацоўваюць мабільны софт і раяць звяртаць увагу не толькі на штрых-код, але і на краіну-вытворцу. Нагадаем, што раней у кіеўскіх супермаркетах актывісты заклікалі не купляць тавары расейскіх акупантаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках