27 красавiка 2024, Субота, 17:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Дзень Волі ў Кангрэсе ЗША прайшоў спецыяльны брыфінг

У Дзень Волі ў Кангрэсе ЗША прайшоў спецыяльны брыфінг

З нагоды 96-й гадавіны БНР актывісты «Беларуска-амерыканскага задзіночаньня» правялі брыфінг у Вашынгтоне.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе БАЗА.

25 сакавіка, у Дзень Волі, актывісты аб'яднання правялі брыфінг у Кангрэсе ЗША на тэму «Беларусь: ці магчымыя пазітыўныя перамены ў геаграфічным цэнтры Еўропы?» Мерапрыемства было арганізавана пад патранажам Хельсінкскай Камісіі ЗША сумесна з Freedom House і Аб'яднаным балта-амерыканскім нацыянальным камітэтам (JBANC).

«У ліпені гэтага года Аляксандр Лукашэнка будзе адзначаць 20-ю гадавіну свайго кіравання. 20 гадоў таму быў першы і адзіны раз, калі беларускі прэзідэнт быў абраны законным шляхам. Геапалітычная абстаноўка ў двух найбуйнейшых краінах, якія мяжуюць з Беларуссю нашмат больш няўстойлівая, чым гэта было 20 гадоў таму. Злучаныя Штаты не могуць дазволіць сабе спыніцца на дасягнутым у дачыненні да Беларусі, улічваючы апошнія падзеі ва Украіне, а таксама дзеянні і рыторыку, якія ідуць з Масквы, - заявіла Алеся Кіпель, намеснік старшыні вашынгтонскага аддзялення БАЗА. - Свае першыя паходы на Капіталійскі пагорак па рашэнні пытанняў, звязаных з Беларуссю, я пачала ў 1970-х гадах. У пачатку 1990-х я думала, што мая праца скончаная. Сумна ўсведамляць у 2014 годзе, што многае яшчэ трэба зрабіць. Менавіта таму нашы актывісты ў Вашынгтоне ўзялі ўдзел у арганізацыі гэтага брыфінгу».

У якасці спікераў выступілі былы амбасадар ЗША ў Беларусі ў 1994-1997 гадах Кэнэт Ялавіц, віцэ-прэзідэнт Freedom House Роберт Герман, прадстаўнік Міжнароднай Амністыі ў ЗША Ці Кумар і старэйшы дырэктар па Еўропе Нацыянальнага фонду за дэмакратыю Роджэр Патоцкі.

«Я перакананая, што будучыня Беларусі павінна быць заснаваная на нацыянальных і дэмакратычных каштоўнасцях, якія наша краіна падзяляе з заходнім светам. Апошнія падзеі ва Украіне і рэакцыя афіцыйнага Менска толькі пацвердзілі, што карумпаваны, антынародны, аўтарытарны рэжым Лукашэнкі ніколі не зможа абараніць беларускі суверэнітэт», - заявіла па заканчэнні мерапрыемства сакратар Рады БНР Алеся Сямуха.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках