28 красавiка 2024, Нядзеля, 4:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Разам з Максімам Вінярскім судзяць актывіста з Радашковічаў

Разам з Максімам Вінярскім судзяць актывіста з Радашковічаў

У судзе Заводскага раёна сёння праходзяць суды над затрыманымі падчас учорашняй акцыі Дзень Волі.

Каардынатара «Еўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскага затрымалі каля 20.30 у двары дома па адрасе вул. Багдановіча, 178 ужо пасля акцыі. Падчас шэсця актывіст нёс чорную расцяжку з надпісам «Смерць крамлёўскім акупантам». Нягледзячы на тое, што гэта Савецкі раён, хлопца даставілі ў Заводскі РАУС і судзіць яго будуць таксама ў судзе Заводскага раёна, піша ПЦ «Вясна».

Стала вядома прозвішча яшчэ аднаго затрыманага, якога будуць судзіць сёння ў судзе Заводскага раёна - Аляксандр Блізнюк з Радашковічаў. Абставіны яго затрымання пакуль невядомыя.

Абодва актывісты правялі ноч у турме на Акрэсціна. Іх абвінавачваюць у дробным хуліганстве па арт.17.1 КоАП РБ.

Стала таксама вядома, што судзіць Максіма Вінярскага Алена Някрасава. Сведка па справе - начальнік падраздзялення АМАП Тарасаў, які падчас акцыі працаваў у цывільным. Ён заявіў, «што Вінярскі прыцягнуў да сябе ўвагу тым, што выкрыкваў фашысцкія і антыдзяржаўныя лозунгі - «Пуцін - фашыст», «Далоў хлуслівы рэжым Лукашэнкі».

Акрамя таго, сведка адзначыў, што актывіст аказваў супраціў пры затрыманні. Вінярскі цалкам адмаўляе абвінавачванне. Падчас дачы паказанняў у судзе ён адзначыў, што чуў ад міліцыянтаў у аўтобусе, як тыя казалі пра апазіцыянераў, «што іх трэба знішчаць і спальваць ў крэматорыях, каб не дапусціць сітуацыю, як ва Украіне».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках