28 красавiка 2024, Нядзеля, 17:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Нямцоў: Пуцін аддасць Кітаю Сібір і Далёкі Усход

11
Барыс Нямцоў: Пуцін аддасць Кітаю Сібір і Далёкі Усход

Расейскі апазіцыйны палітык лічыць, што Пуцін штурхае краіну ў абдымкі Кітая.

Пра гэта Барыс Нямцоў напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук".

"Бывай еўрапейскі выбар Расеі, прывітанне Паднябесная! І выбар гэты цывілізацыйны і абсалютна ненатуральны. Вось чаму так востра і балюча рэагуюць на тое, што адбываецца, адукаваныя і разумныя людзі. Бо ўвесь лёс Расеі, яе гісторыя і культура звязаныя з еўрапейскай і хрысціянскай традыцыяй. Але Пуцін і Дугін вырашылі інакш. Будзем вучыць кітайскую і Канфуцыя", - піша ён.

Палітык лічыць, што эканоміка Расеі цяпер ужо цалкам знаходзіцца пад кантролем кітайскіх камуністаў.

"А іх пазіцыя вядомая. Расея - адсталая краіна - сыравінны прыдатак, якая будзе пастаўляць нам танны газ і танную нафту. Да Расеі ў Кітая з 19 стагоддзя ёсць тэрытарыяльныя прэтэнзіі - Сібір і Далёкі Усход. Пуцін аддаў кітайцам востраў Тарабарава і Вялікі Усурыйскі, каб іх супакоіць. Але баюся гэтага будзе мала. З часам аддасць не адзін Крым. Тыя, хто спадзяюцца, што эканамічна Расея пойдзе па кітайскаму шляху, жорстка памыляюцца", - падкрэслівае Нямцоў.

Расейскі апазіцыянер таксама спрагназаваў бліжэйшую будучыню Расеі "ў руках Кітая".

"У траўні Пуцін падпіша рабаўніцкі кантракт з Кітаем на пастаўку газу. Думаю, кошт будзе менш 300 даляраў (у Еўропу прадаем па 400). Далей пачнецца будаўніцтва газаправода Сіла Сібіры, коштам як Сочынская Алімпіяда. Грошы Газпрам возьме за кошт павышэння коштаў на газ на ўнутраным рынку (а адкуль цяпер яшчэ іх браць). Гэта значыць, за кошт нас з вамі. Потым павялічаць пастаўкі нафты па дэмпінгавых коштах у Кітай. А потым будзем чакаць, калі Сібір сыдзе пад кітайскую юрысдыкцыю", - напісаў Нямцоў.

Нагадаем, на Усекітайскім сходзе народных прадстаўнікоў у Кітаі быў зарэгістраваны законапраект аб далучэнні да Кітая некалькіх тэрыторый Расеі.

Раней крыніца з дыпламатычных колаў паведаміла, што Японія разглядае магчымасць прад'явіць прэтэнзіі Расеі з нагоды Курыльскіх астравоў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках