27 красавiка 2024, Субота, 18:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскіх гасцей і ўдзельнікаў «Новай хвалі» не ўпусцяць у Латвію

20
Расейскіх гасцей і ўдзельнікаў «Новай хвалі» не ўпусцяць у Латвію

Дзеячаў культуры, якія падтрымалі далучэнне Крыма да РФ, прапаноўваюць занесці ў "чорны спіс".

Некаторыя расейскія госці і ўдзельнікі міжнароднага конкурсу выканаўцаў "Новая хваля", які праходзіць у латвійскай Юрмале, могуць стаць персонамі нон грата. Тых з іх, якія падтрымалі далучэнне Крыма да РФ, могуць унесці ў "чорны спіс" непажаданых асоб Шэнгенскай зоны, уключаючы балтыйскую краіну, піша kompravda.eu.

Складанне названага спісу ўваходзіць у кампетэнцыю Міністэрства замежных спраў Латвіі. Гэта адбываецца на падставе дыпламатычных меркаванняў.

У "чорны спіс" паўторна можа трапіць Іосіф Кабзон, якога ў 2004 годзе па просьбе арганізатараў фестывалю з гэтага спісу выключыў тагачасны міністр унутраных спраў Эрык Екабсонс.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках