28 красавiка 2024, Нядзеля, 16:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Роберт Гейтс: Захаду патрэбныя стратэгічнае мысленне і сталёвая рашучасць

16
Роберт Гейтс: Захаду патрэбныя стратэгічнае мысленне і сталёвая рашучасць

Экс-кіраўнік Пентагона і ЦРУ выступіў з рэзкай крытыкай таго, што ён назваў «анэмічнай» рэакцыяй Захаду на крызіс ва Украіне.

На яго думку, заходнія лідары павінны дэманстраваць «стратэгічнае мысленне, адважнае кіраўніцтва і сталёвую рашучасць» перад тварам агрэсіўных дзеянняў прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, паведамляе Голос Америки.

У сваім артыкуле ў газеце Wall Street Journal Роберт Гейтс піша, што Захад можа супрацьстаяць марам Пуціна ў дачыненні да суседніх краін адзіным чынам - выбудаваўшы ўласную стратэгічную доўгатэрміновую гульню.

«Гэта азначае прыняцце мер, якія недвухсэнсоўна пакажуць грамадзянам Расеі, што светапогляд і мэты Пуціна, а таксама сродкі іх дасягнення з часам прывядуць да сур'ёзнага паслаблення і ізаляцыі Расеі», - паказвае былы міністр абароны.

«Залежнасць Еўропы ад расейскай нафты і газу павінна скараціцца, - працягвае ён. - Павінны быць уведзеныя па-сапраўднаму значныя санкцыі пры разуменні таго, што і Захад можа пацярпець ад іх. Саюзнікі па НАТА, якія мяжуюць з Расеяй, павінны ўмацаваць ваенную моц і атрымаць падмацаванне з боку сіл альянсу. Эканамічная і кібернетычная ўразлівасць краін Балтыі ад дзеянняў Расеі павінна быць скарочаная, улічваючы колькасць расейцаў і рускамоўных жыхароў Эстоніі і Латвіі».

Гейтс лічыць, што інвестыцыі Захаду ў Расею павінны скараціцца, Расею варта выключыць не толькі з «вялікай васьмёркі», але і з іншых форумаў, якія надаюць удзельнікам павагу і легітымнасць. Акрамя таго, Гейтс прапануе павялічыць ваенны бюджэт ЗША. Ён настойвае, што вывад амерыканскіх войскаў з Еўропы павінен быць спынены, а ЕЗ трэба заклікаць да заключэння пагадненняў аб асацыяцыі з Малдовай, Грузіяй і Украінай.

«Пакуль што рэакцыя Захаду была анэмічнай, - піша Гейтс. - Разрыў паміж рыторыкай і дзеяннямі Захаду ў адказ на заўзятую агрэсію - гэта зіяючая прорва. Падобна на тое, што пакуль гаворка ідзе пра тое, што калі Пуцін не варухне войскі ва Усходнюю Украіну, Захад не будзе ўводзіць новых санкцый. Дэ-факта Крым застанецца расейскім, і за выключэннем жменькі расейскіх чыноўніка, справы будуць весціся як ні ў чым не бывала».

«Ніхто не хоча новай «халоднай вайны», не кажучы ўжо пра ваенную канфрантацыю, - піша экс-міністр абароны. - Тым не менш, маўклівая згода з рэалізацыяй даўніх рэваншысцкіх намераў сілавымі метадамі - гэта рэцэпт захавання існуючых крызісаў і патэнцыйнага збройнага канфлікту ў будучыні, будзь то ў Еўропе, Азіі ці іншых рэгіёнах».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках