27 красавiка 2024, Субота, 20:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжу з Украінай перакінутыя Кантэміраўская і Таманская дывізіі

26

Расея працягвае назапашваць войскі паблізу мяжы з Украінай.

У Курскую вобласць і ў раён Белгарада прыбылі Кантэміраўская і Таманская дывізіі, паведаміла інтэрнэт-выданне Думская.net у сераду, 26 сакавіка.

У раёне населеных пунктаў Калінаўка і Амонь Хамутоўскага раёна Курскай вобласці (15 і 7 км ад дзяржаўнай мяжы адпаведна) знаходзіцца батальённая тактычная група яшчэ аднаго легендарнага злучэння - Другой гвардзейскай Таманскай мотастралковай дывізіі. Крыніцы паведамляюць аб прыкладна 400 вайскоўцах на БМП і БТР, танкавай роце (10 танкаў ), а таксама вузле сувязі.

На ваенным палігоне ў раёне населеных пунктаў Белгарад, Северны, Страіцель знаходзяцца тры батальёна 76-й Пскоўскай дэсантна-штурмавой дывізіі і два батальёна 106-й Тульскай парашутна-дэсантнай дывізіі. Усяго - прыкладна 1100 чалавек і 120 адзінак аўта- і бронетэхнікі.

24 сакавіка на паўднёвым захадзе Бранскай вобласці была заўважаная тэхніка 12 танкавага палка 4-й гвардзейскай Кантэміраўскай танкавай дывізіі (эліта расейскіх сухапутных войскаў, рэгулярна бярэ ўдзел у парадах на Краснай плошчы).

Гэта злучэнне выгрузіліся ў раёне Навазыбкаў-Клімава і, хутчэй за ўсё, гатова наступаць праз Чарнігаў проста на сталіцу Украіны.

На аб'язной Белгарада зафіксавана звыш 25 штурмавых верталётаў Мі-24.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках