28 красавiка 2024, Нядзеля, 10:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Японскія знішчальнікі вылецелі на перахоп расейскіх самалётаў

11
Японскія знішчальнікі вылецелі на перахоп расейскіх самалётаў

Два самалёта А-50 былі выяўленыя паблізу паўночнага вострава Хакайда.

Знішчальнікі Паветраных сіл самаабароны Японіі здзейснілі вылет на перахоп двух расейскіх ваенных самалётаў, якія наблізіліся да паветранай прасторы астраўной дзяржавы з боку Японскага мора. Пра гэта паведаміла міністэрства абароны Японіі, перадае ІТАР-ТАСС.

Па звестках ведамства, расейскія самалёты А-50 былі выяўленыя паблізу паўночнага вострава Хакайда, адкуль яны накіраваліся на поўдзень і, праляцеўшы ўздоўж заходняга ўзбярэжжа Японскага архіпелага, увайшлі ў прастору над Усходне-Кітайскім морам праз сектар над Цусімскім пралівам.

Як падкрэслілі ў Мінабароны Японіі, парушэнне паветранай прасторы дзяржавы з боку расейскіх самалётаў зафіксавана не было.

Апошні раз падобны інцыдэнт меў месца ў лістападзе мінулага года. Два расейскіх стратэгічных бамбавіка Ту-95 наблізіліся да паветранай прасторы Японіі.

Як паведаміў аб'яднаны камітэт начальнікаў штабоў японскіх узброеных сіл, бамбавікі паветраных межаў Японіі не парушылі. Яны былі заўважаныя ў раёне Токіо, затым сышлі да вострава Акінава, павярнулі на паўночны ўсход, праляцелі ўздоўж Японскага архіпелага і сышлі да Сахаліна.

Фота: wikipedia

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках