28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Запасаў бензіну ў Крыме засталося на 5 дзён

17
Запасаў бензіну ў Крыме засталося на 5 дзён

У Крыме ёсць праблема з пастаўкамі бензіну.

Вырашаецца пытанне пастаўкі светлых нафтапрадуктаў з Расеі альбо праз керчанскую паромную пераправу, альбо марскім шляхам.

Пра гэта заявіў журналістам першы намеснік міністра паліва і энергетыкі Крыма Вадзім Жданаў, перадае ІТАР-ТАСС.

«Ёсць праблема з забеспячэннем светлымі нафтапрадуктамі. У бліжэйшы час будзе наладжаная пастаўка бензіну расейскімі кампаніямі. У рэгіёне павінен знаходзіцца 10- дзённы запас паліва ва ўсіх аператараў. У нас сёння гэта пяцідзённы запас. Гэта значыць ён менш нарматыўнага. Тым не менш, зараз вырашаецца пытанне па пастаўцы, у тым ліку ўжо ідуць пастаўкі з Расейскай Федэрацыі. Пастаўка будзе весціся двума каналамі - альбо праз керчанскую паромную пераправу, альбо марскім шляхам», - сказаў Жданаў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках