28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Упівацца сваёй уладай у рэзідэнцыі, а потым уцячы?

84
Лукашэнка: Упівацца сваёй уладай у рэзідэнцыі, а потым уцячы?

Беларускі кіраўнік раскрытыкаваў у інтэрв'ю для ўкраінскай тэлепраграмы "Шустэр Live" дзеянні Януковіча падчас крызісу ва Украіне.

"Што тычыцца Януковіча: ну, які ён для мяне прэзідэнт? Вось апошняе яго выступленне: таварышы, спадары, я жывы, здаровы, я галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі. Адразу пытанне: а дзе тваё войска?" - цытуе дзяржагенства БелТА словы Лукашэнкі, сказаныя падчас інтэрв'ю.

"Прэзідэнт павінен быць са сваім народам, як бы ні было цяжка. Нават калі ў цябе заўтра будуць страляць і цябе заб'юць - твой лёс такі. Ты, значыць, павінен прынесці сябе ў ахвяру. А як жа? У рэзідэнцыі сядзець, упівацца сваёй уладай, а калі цяжка, тады ўцячы? Не, я гэтага не прызнаю", - падкрэсліў ён.

"Таму, калі ў Радзе гучаць галасы, што прэзідэнт Януковіч самаўхіліўся ад выканання сваіх абавязкаў і ўцёк, што супраць гэтага супрацьпаставіць?" - адзначыў Лукашэнка.

"Ведаеце, я не хачу, каб усе падумалі, што Лукашэнка такі "пярэкрут" - учора сябраваў з Януковічам, а сёння так кажа. Я яго асуджаю як сябра", - растлумачыў Лукашэнка. "Як хочаце, так і разумейце мяне", - падкрэсліў ён.

"Прэзідэнты не павінны так паступаць", - упэўнены Лукашэнка. "Калі няма з кім ваяваць, бяры стрэльбу, ідзі адзін. Заб'юць... Мы ўсе будзем там рана ці позна. Але ні тваім сябрам, ні тваім сваякам, ні тваім сынам за цябе сорамна потым не будзе. Вось мой падыход", - сказаў на заканчэнне ён.

Інтэрв'ю Лукашэнкі будзе паказана ў эфіры ўкраінскага тэлеканала "Первый национальный" у праграме "Шустэр Live" у пятніцу, 28 сакавіка.

Напісаць каментар 84

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках