28 красавiка 2024, Нядзеля, 21:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея закрыла паветраную прастору для рэйса Air France

2
Расея закрыла паветраную прастору для рэйса Air France

Прычына закрыцця - правядзенне ваенных вучэнняў.

Лайнер авіякампаніі Air France быў вымушаны змяніць свой курс пасля таго, як Расея нечакана абвясціла аб закрыцці часткі сваёй паветранай прасторы. Пра гэта паведамляе Assosiated Press.

Самалёт выдаткаваў занадта шмат паліва на тое, каб абляцець закрытую зону, а таму быў вымушаны прызямліцца ў Гамбургу для дазапраўкі. Там ён прабыў каля паўтары гадзіны. На борце лайнера знаходзіліся 495 пасажыраў і 22 члены экіпажа.

Раней Расея правяла ваенныя вучэнні ў Прыднястроўі. У красавіку Расея плануе правесці сумесныя вучэнні з беларускімі сіламі спецыяльных аперацый. У іх возьме ўдзел падраздзяленне Пскоўскага злучэння ВДВ.

У сераду дэлегацыя ПДВ РФ адправілася ў Віцебск для правядзення канферэнцыі па ўдзелу падраздзяленняў ПДВ ВС РФ у батальённым тактычным вучэнні сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Візіт дэлегацыі Паветрана-дэсантных войскаў РФ у Рэспубліцы Беларусь будзе праходзіць з 26 па 28 сакавіка ў адпаведнасці з планам міжнароднай дзейнасці Мінабароны Расеі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках