28 красавiка 2024, Нядзеля, 10:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы Падляшша адзначылі Дзень Волі канцэртам Вайцюшкевіча

1

У Беластоку адсвяткавалі 96-ю гадавіну абвяшчэння Беларускай народнай рэспублікі.

Святкаванне адбылася 25 сакавіка ў беластоцкім клубе Zmiana Klimatu, у якім са сваімі песнямі выступіў Зміцер Вайцюшкевіч. Папулярны беларускі бард сыграў патрыятычныя песні свайго аўтарства, а таксама «Я нарадзіўся тут» Лявона Вольскага, які, дарэчы, выпусціў учора новы альбом, паведамляе сайт poranny.pl (пераклад - charter97.org).

У клубе сабраліся каля 100 чалавек, сярод якіх было мноства актывістаў беларускай дыяспары ў Польшчы. Сцэна была ўпрыгожаная нацыянальнай сімволікай Беларусі: бел-чырвона-белым сцягам і гербам «Пагоня».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках