27 красавiка 2024, Субота, 21:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Турчынаў: Свет дапаможа Украіне адмовай ад тавараў з Расеі

19
Аляксандр Турчынаў: Свет дапаможа Украіне адмовай ад тавараў з Расеі

Старшыня Вярхоўнай Рады заклікаў да замяшчэння расейскіх тавараў украінскімі.

Аляксандр Турчынаў сустрэўся з экс-прэзідэнтам Рэспублікі Польшча Аляксандрам Квасьнеўскім. У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі сітуацыю ва Украіне і пытанні будучага форуму YES (Ялцінскай Еўрапейскай Стратэгіі), перадае прэс-служба «Батькивщины».

Па словах старшыні Вярхоўнай Рады, сёння новая ўлада ў звышскладаных умовах займаецца вывядзеннем краіны з цяжкага эканамічнага і сацыяльна-палітычнага крызісу. «Мы пачалі рэальныя якасныя змены ў краіне. Але той рух, які мы хацелі б паскорыць, зараз тармозіцца ваеннай агрэсіяй Расейскай Федэрацыі», - заявіў ён.

Разам з тым, падкрэсліў Турчынаў, улада працуе над стварэннем умоў для прыцягнення інвестыцый ва Украіну. «Наша задача - стварыць умовы, каб украінская эканоміка была цікавая для тых, хто хоча ў яе інвеставаць, ствараць новыя вытворчасці і новыя працоўныя месцы», - дадаў ён.

Турчынаў таксама адзначыў, што дзейснай можа быць дапамога Еўропы, Еўрапейскага Звяза і іншых цывілізаваных краін свету, якія выступаюць супраць расейскай агрэсіі ў Крыме і ўводзяць супраць Расейскай Федэрацыі санкцыі «па замяшчэнню расейскіх тавараў на ўкраінскія, у сувязі з тым, што Расея ажыццяўляе не толькі ваенную агрэсію, але і эканамічную вайну супраць Украіны».

Таксама старшыня парламента падтрымаў Квасьнеўскага ў тым, каб не мяняць назву Ялцінскага форуму, у сувязі з тым, што «акупацыя Крыма - часовая з'ява».

Былы прэзідэнт Польшчы паведаміў, што наступны форум «Ялцінскай Еўрапейскай Стратэгіі» пройдзе ў Кіеве з 11 па 13 верасня. «Цяпер пытанне Украіны ў свеце - гэта пытанне нумар адзін. Ніколі ў гісторыі такой вялікай цікавасці да Украіны не было», - сказаў Квасьнеўскі.

Бакі пагадзіліся з тым, што сённяшнія падзеі ва Украіне - гэта пытанне і выпрабаванне для ўсяго свету. «Сённяшнія падзеі ва Украіне - гэта выклік будучаму ўсяго свету», - падсумаваў Турчынаў, падкрэсліўшы, што спадзяецца на выразную пазіцыю стратэгічных партнёраў нашай дзяржавы адносна падтрымкі Украіны.

Фота: AFP

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках