28 красавiка 2024, Нядзеля, 10:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША гатовыя цалкам забяспечыць газам Еўропу

90
ЗША гатовыя цалкам забяспечыць газам Еўропу

Амерыканскія ўлады дазволяць экспарт прыроднага газу ў аб'ёмах, неабходных для патрэб Еўропы.

Такую заяву прэзідэнт ЗША Барак Абама зрабіў у сераду, 26 сакавіка, на прэс-канферэнцыі пасля саміту ЗША-ЕЗ у Брусэлі, паведамляе «Інтэрфакс».

«Мы гатовыя дазволіць экспарт прыроднага газу ў такіх колькасцях штодня, у якіх штодня выкарыстоўвае яго Еўропа», - сказаў Абама.

Прэзідэнт ЗША таксама заявіў, што ўзмацненне жорсткасці эканамічных санкцый супраць Расеі - гэта «не тое, што можа здарыцца за адзін дзень». Паводле ягоных слоў, амерыканскія ўлады ўлічваюць, што гэтыя санкцыі могуць закрануць некаторыя еўрапейскія краіны, якія ў большай ступені залежаць ад расейскага газу.

«Думаю, што энэргетыка - гэта тое, што мы ў першую чаргу павінны разглядаць», - сказаў Абама.

Між тым старшыня Еўрапейскай рады Герман Ван Рампэй паведаміў пра тое, што Еўразвяз і ЗША ўжо пацвердзілі намер укладання трансатлантычнага гандлёвага пакта, паведамляе ІТАР-ТАСС. «Сёння з прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам мы яшчэ раз пацвердзілі нашую прыхільнасць да падпісання амбіцыйнай дамовы аб трансатлантычным гандлі», - распавёў ён.

Пагадненне аб свабодным гандлі ЕЗ-ЗША называюць праектам «эканамічнага НАТА», вынікам якога павінна стаць стварэнне найбуйнейшай зоны свабоднага гандлю ў свеце і павелічэнне тавараабарачэння паміж Еўразвязам і Штатамі на 160 млрд даляраў у год. Гэтыя перамовы мяркуецца завяршыць да канца года. Цяпер закончыліся чатыры раўнды.

Таксама ван Рампэй заявіў, што неўзабаве адбудзецца сустрэча міністраў эканомікі краін G7, якая будзе прысвечаная пытанню залежнасці Еўропы ад расейскіх энэргарэсурсаў. «Міністры эканомікі «групы сямі» абмяркуюць гэтае пытанне бліжэйшым часам», - паведамляе «Інтэрфакс» словы палітыка.

Аб увядзеннi новых санкцыяў у дачыненні да Расеі праз яе ўварванне ва Усходнюю Украіну заявіў таксама прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмэран, паведамляе Reuters. Паводле ягоных слоў, новая порцыя абмежавальных мер будзе накіравана на энэргетычны, фінансавы і вайсковы сектар эканомікі РФ. «Я думаю, важна мець дакладнае ўяўленне аб наступных кроках, якія мы распачнем у дачыненні да Расеі», - заявіў брытанскі прэм'ер. Варта адзначыць, што лідары ўкраінскай апазіцыі намагаюць неадкладнага пашырэння санкцый супраць РФ, у прыватнасці, у дачыненні да набліжаных Пуціна, вінаватых у агрэсіі на Украіне.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 90

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках