27 красавiка 2024, Субота, 21:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік «Белгазпрамбанка»: Нацбанк не зможа доўга ўтрымліваць курс рубля

51
Кіраўнік «Белгазпрамбанка»: Нацбанк не зможа доўга ўтрымліваць курс рубля

Палітыка Нацбанка можа прывесці да самых сур'ёзных наступстваў.

Старшыня праўлення "Белгазпрамбанк" Віктар Бабарыка мяркуе, што Нацыянальны банк Беларусі не зможа досыць доўга ажыццяўляць жорсткую падтрымку курсу беларускага рубля ва ўмовах дэвальвацыі нацвалют у суседніх з Беларуссю краінах.

"Наша асяроддзе - рынкі, у якіх мы зацікаўленыя - там ідзе дэвальвацыя валют. Няхай плаўна, але яна ёсць. Украіна, Казахстан і Расея зрабілі крокі па змяншэнню кошту сваіх валют. Мы, усе эканамісты разумеем, што жорсткага падтрымання курсу не можа быць", - сказаў Бабарыка ў сераду на прэс-канферэнцыі ў Менску.

Ён адзначыў, што любыя дзеянні НББ па плыўнаму зніжэнню курсу рубля прыводзяць да росту попыту насельніцтва на валюту і росту ставак на крэдыты, у тым ліку і для карпаратыўнага сектара, перадае "Інтэрфакс".

Па словах Бабарыкі, нестабільнасць сітуацыі ў эканоміцы рэспублікі і падзенне на рынках суседніх краін вымушаюць беларускія ўлады звяртацца да кароткатэрміновых, сітуацыйных мер рэагавання. "Збалансаванасці, сфарміраванай стратэгіі і разумення, у якім кірунку дзейнічаць, пакуль не відаць. Гэта не наша бяда, гэта - агульная праблема", - сказаў ён.

Бабарыка падкрэсліў, што ў такой сітуацыі ўлады і Нацбанк павінны мець сур'ёзныя прылады кіравання рызыкамі. "Мы бачым рызыку захавання жорсткіх, але сацыяльна арыентаваных паводзінаў. Спроба захаваць такое сацыяльнае арыентаванне - рост пенсій у неапраўданых памерах, рост дзяржпадтрымкі неэфектыўных сектараў эканомікі - можа прывесці да самых сур'ёзных наступстваў", - заявіў ён.

У той жа час кіраўнік "Белгазпрамбанка" прызнаў, што беларускія ўлады спрабуюць упарадкаваць сітуацыю ў эканоміцы.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках