28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна атрымае газ з Еўропы на $100 даляраў танней, чым з Расеі

23
Украіна атрымае газ з Еўропы на $100 даляраў танней, чым з Расеі

Еўропа можа даць Украіне 25 мільярдаў кубічных метраў газу па зніжаным кошце.

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Арсень Яцэнюк. З ягоных слоў, краіна можа атрымліваць з Еўропы 25 мільярдаў кубічных метраў газу, які будзе на 100 даляраў танней, чым расейскі, паведаміла інфармагенцтва «Інтэрфакс-Украіна» ў сераду, 26 сакавіка.

«Паводле нашых ацэнак тэхнічна магчыма пастаўляць 25 млрд м. куб. газу з краін Еўрапейскага Звязу, які на $100 танней, чым аналагічныя пастаўкі з Расеі», - сказаў Яцэнюк.

Нагадаем, 4 сакавіка кіраўнік кампаніі Газпрам Аляксей Мілер на сустрэчы з прэм'ер-міністрам РФ Дзмітрыем Мядзведзевым заявіў, што кампанія не будзе працягваць дзеянне зніжкі на газ для Украіны з пачатку красавіка.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках