28 красавiка 2024, Нядзеля, 3:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Швейцарыя ўвяла санкцыі супраць Расеі

4
Швейцарыя ўвяла санкцыі супраць Расеі

На тэрыторыю Швейцарыі будуць распаўсюджвацца ўсе візавыя абмежаванні, ужытыя ЕЗ і ЗША да расейскіх чыноўнікаў

Урад краіны паабяцаў прыняць меры, каб не стаць гаванню для ўхілення ад санкцый Еўразвяза і ЗША ў дачыненні да Масквы, і паведаміў, што ўведзеныя ЕЗ візавыя абмежаванні распаўсюджваюцца на тэрыторыю гэтай нейтральнай краіны ў адпаведнасці з Шэнгенскім пагадненнем, піша Лiга.нет.

«Федэральная рада Швейцарыі сёння асудзіла анэксію Крыму Расеяй. Яна прыняла пад увагу санкцыі, уведзеныя Еўрапейскім звязам і Злучанымі Штатамі, і наважыла прыняць усе неабходныя меры для таго, каб швейцарская тэрыторыя не выкарыстоўвалася для іх абыходу», - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, раней прэзідэнт Швейцарыі Дыдзье Буркхальтэр назваў далучэнне Крыму да Расеі парушэннем міжнароднага права. Аднак тады ён падкрэсліў, што краіна не мае намеру ўводзіць санкцыі ў дачыненні да Расеі праз анэксію Крыму. Аргумент: традыцыйная пасрэдніцкая ролю нейтральнай Швейцарыі ў міжнародных канфліктах.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках