28 красавiка 2024, Нядзеля, 2:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Гародні пракруціў афёру на 20 мільярдаў

20
Жыхар Гародні пракруціў афёру на 20 мільярдаў

КДК распачаў дзве крымінальныя справы за ўхіленне ад сплаты крэдыторскай запазычанасці супраць гарадзенца.

Падставай для расследавання паслужыла інфармацыя, якая паступіла ў фінансавую міліцыю, аб злачыннай дзейнасці гарадзенца, пацвердзілі ў ходзе яе адпрацоўкі. Было ўстаноўлена, што ён, будучы індывідуальным прадпрымальнікам і адначасова дырэктарам некалькіх прыватных гандлёвых унітарных прадпрыемстваў, якія працуюць як ілжэпрадпрымальніцкія структуры, ухіліўся ад сплаты крэдыторскай запазычанасці ў суме больш за 2 млрд рублёў. Гэтую суму ён завінаваціўся гарадзенскаму прадпрыемству, што рэалізуе прадукцыю для сельскай гаспадаркі, піша прэс-служба КДК.

Далейшыя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы ў дачыненні да дэбітора пралілі святло і на іншыя факты яго супрацьпраўных дзеянняў. Так, устаноўлена, што гарадзенец ашуканскім спосабам завалодаў тытунёвымі вырабамі, а таксама прадукцыяй шэрагу перапрацоўваючых сельгаспрадукцыю прадпрыемстваў рэгіёну.

Бізнэсовец, злоўжываючы даверам службовых асоб, атрымаў на прадпрыемствах вобласці таварна-матэрыяльныя каштоўнасці (на суму звыш 20 млрд рублёў) без намеру іх наступнай аплаты.

На сёння выяўлена чатыры факты ашуканскіх дзеянняў прадпрымальніка, распачатыя крымінальныя справы паводле прыкмет злачынства прадугледжанага ч.4 арт.209 («махлярства, учыненае ў асабліва буйной суме») Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Раней гэты грамадзянін ужо фігураваў у матэрыялах фінансавай міліцыі і быў асуджаны паводле ч.1 арт.243 («ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў ») Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках