28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША і яшчэ 40 краін падалі скаргу на Расею ў ААН

28
ЗША і яшчэ 40 краін падалі скаргу на Расею ў ААН

Дзеянні Расеі ў Крыме абскарджаныя ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

Якіх-небудзь пацверджанняў гэтых парушэнняў, якія, са слоў расейскага боку, сталі прычынай уварвання, не існуе, мяркуюць тыя краіны, што падалі скаргу краіны, паведамляе РБК-Украіна.

Памочніца намесніка дзяржсакратара ЗША Пола Шрыфэр у супольнай заяве, агучанай на Радзе правоў чалавека, адзначыла, што дзеянні Расеі ў Крыме з'яўляюцца наўпроставым парушэннем Статута ААН, у якім змяшчаецца норма аб павазе дзяржаўнага суверэнітэту.

Прадстаўніца Дзярждэпартамента падкрэсліла, што ЗША і краіны, якія далучыліся падтрымліваюць прапанову вярхоўнага камісара ААН у правоў чалавека Наві Пілэй аб правядзенні «неадкладнага, поўнага і незалежнага расследавання» выпадкаў парушэння правоў чалавека ў Крыме.

Таксама група краін на чале ЗША запатрабавала даць доступ назіральнікам з ААН да ўсіх частках Украіны і Крыма і адкрытай публікацыі вынікаў іх расследавання.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках