4 траўня 2024, Субота, 18:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія часткі пакідаюць Крым з тэхнікай і зброяй

8
Украінскія часткі пакідаюць Крым з тэхнікай і зброяй

Пачаўся вывад салдат Узброеных сіл Украіны з акупаванага паўвострава.

Маракі з карабля "Кіраваград" перабраліся на сушу, таксама на часовых кватэрах знаходзяцца марскія пяхотнікі з Феадосіі, паведамляе УНІАН. Усе яны чакаюць адпраўкі на тэрыторыю Украіны.

Як паведаміла намеснік сакратара СНБА Вікторыя Сюмар, ваенныя часткі будуць сыходзіць з Крыма толькі разам з ваеннай тэхнікай. "У цяперашні час пачалася перадыслакацыя з Аўтаномнай Рэспублікі Крым ваеннаслужачых ВСУ" - заявіла яна.

"На дадзены час на кантынентальную частку выведзеныя маракі з карабля "Кіраваград", 47 чалавек з першага асобнага батальёна марской пяхоты з Феадосіі. Усе яны часова раскватараваныя ў Генічэску", - распавялі ў СНБА. Па словах Сюмар, вядуцца перамовы пра вывядзенне, перадыслакацыю і іншых вайсковых частак з тэхнікай і са зброяй. Яна падкрэсліла, што патрабаванне аб узбраенні - "прынцыповая пазіцыя ўкраінскага боку".

"Калі нейкую частку зброі зможам вывезці - гэта будзе добра. Калі не, то, безумоўна, мы выставім рахункі праз працэдуру міжнародных судоў", - цытуе "Інтэрфакс" намеснік міністра абароны Леаніда Палякова. Паводле ацэнкі Мінабароны Украіны, сума шкоды склала 18 мільярдаў грыўняў і будзе яшчэ ўдакладняцца.

Усяго больш за 6,5 тысяч вайскоўцаў Украіны і членаў іх сем'яў выказалі жаданне пакінуць тэрыторыю Крыма пасля таго, як в.а. прэзідэнта Украіны, старшыня Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў выдаў указ аб вывадзе вайсковых падраздзяленняў, многія з якіх падвяргаліся блакаванню і штурмам. Вайскоўцы збіраюцца працягваць служыць у іншых рэгіёнах Украіны. Заўважым, што да пачатку крымскіх падзей у аўтаноміі налічвалася 18,8 тысяч украінскіх вайскоўцаў і членаў іх сем'яў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках