4 траўня 2024, Субота, 16:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кісялёў стаў заікацца, калі яго спыталі пра паездку ў Амстэрдам (Відэа)

76

Прапагандыст Дзмітрый Кісялёў разгубіўся, калі яму нагадалі, што ён больш не зможа паехаць у Амстэрдам.

"Так, Амстэрдам, сапраўды. (...) Я быў там менш сутак. Мы з трыма дзецьмі паехалі туды. Ну, мы зматаліся на машыне туды назад. Гэта не значыць... Мы тут святкавалі ў Расеі... Ёсць куды паехаць, мы святкавалі з дзецьмі ў Казані", - разгублена адказаў Дзмітрый Кісялёў.

Пры гэтым Кісялёў распавёў пра тое, што санкцыі Еўразвяза супраць Расеі "смеху вартыя" ў параўнанні з тым, што РФ перажывала раней, і што больш за 80% расейцаў падтрымліваюць палітыку Пуціна, і яму ёсць куды паехаць, акрамя Амстэрдама, піша УНІАН.

"Мне непрыемна пра гэта казаць. Мне сорамна, шчыра кажучы, за еўрапейскую цывілізацыю, якая дэградуе настолькі, што ўводзіць персанальныя санкцыі супраць журналістаў", - падкрэсліў расейскі прапагандыст.

Напісаць каментар 76

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках