4 траўня 2024, Субота, 15:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекары параілі фанатам Шумахера рыхтавацца да горшага

3
Лекары параілі фанатам Шумахера рыхтавацца да горшага

Экс-галоўны лекар "Формулы-1" Гэры Харштэйн параіў усім прыхільнікам Міхаэля Шумахера рыхтавацца да самага горшага.

На думку вядомага спецыяліста, шанцаў на тое, што легендарны пілот адновіцца ад траўмаў галаўнога мозгу ўжо практычна няма, перадае РБК.

"З кожным днём усё менш верагодна, што Міхаэль выйдзе з комы. Чым даўжэй ён застаецца ў вегетатыўным стане, тым вышэй шанцы цяжкіх ускладненняў, якія могуць выявіцца, нават калі ён выйдзе з комы.

Лічыцца, што калі пацыент не выйдзе з вегетатыўнага стану на працягу года пасля траўмы, то яно становіцца сталым. Пацыенты ў такім стане жывуць звычайна ад некалькіх месяцаў да некалькіх гадоў. Гэта залежыць ад базавага стану, якасці медыцынскай дапамогі і іншых фактараў. Яны, як правіла, паміраюць ад рэспіраторных захворванняў або інфекцыі мачапалавых шляхоў. Больш доўгія выпадкі жыцця такіх хворых былі зафіксаваныя, але з'яўляюцца выключэннямі з правілаў", - цытуе Харштэйна Mirror.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках