4 траўня 2024, Субота, 16:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ахоўнікі Януковіча і чыноўнікі атрымлівалі прэміі ў $1000-1500

10
Ахоўнікі Януковіча і чыноўнікі атрымлівалі прэміі ў $1000-1500

Супрацоўнікі дзяржустаноў, якія падавалі паслугі Віктару Януковічу, рэгулярна атрымлівалі надбаўкі ў кампаніі "Танталіт" у некалькі тысяч грыўняў.

Гэта пацвярджаюць дакументы з архіва Межыгор'я, якія знайшлі журналісты пасля ўцёкаў Януковіча і апублікаваныя ў YanukovychLeaks, піша obozrevatel.com.

Работнікі аддзела службы дзяржаховы атрымлівалі даплату 1700-5200 грн у месяц.

Галоўны бухгалтар аддзела аховы атрымліваў даплату 7377 грн у месяц.

Максімальныя даплаты атрымліваў работнік Дзяржаўнага ўпраўлення справамі начальнік транспартнага аддзела Генадзь Кіпоць - 16000 грн, юрысконсульт Аляксандр Каціла, Аляксандр Дзігас і Ігар Заітаў атрымлівалі па 12000 грн.

Стаўка ўсіх гэтых людзей складала 1200-2600 грн.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках