4 траўня 2024, Субота, 9:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

НАТА ўзмоцніць сухапутныя і марскія войскі ў Польшчы і краінах Балтыі

3
НАТА ўзмоцніць сухапутныя і марскія войскі ў Польшчы і краінах Балтыі

У адказ на расейскую агрэсію ЗША і іншыя краіны Альянсу яшчэ больш узмоцняць ваенную прысутнасць ва Усходняй Еўропе.

Пра гэта паведаміў журналістам дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Бэн Родс, перадае PAP (пераклад - charter97.org).

- Мы будзем нарошчваць нашы сухапутныя і марскія сілы ў краінах НАТА як дадатак да сваіх ВПС, - заявіў ён.

Родс дадаў, што гаворка ідзе таксама аб адпраўцы дадатковага абсталявання і ваеннага персаналу, але не ўдакладніў колькасць. Ён растлумачыў, што дэталі плана будуць вызначаныя на пасяджэнні міністраў замежных спраў краін НАТА на наступным тыдні ў Брусэлі.

- Мы спадзяемся, што да нас далучацца іншыя еўрапейскія саюзнікі па НАТА, - сказаў ён.

Палітык дадаў, што гэта было прадметам учорашняй размовы Барака Абамы з генеральным сакратаром НАТА Андэрсам Фогам Расмусэнам.

Родс адмовіўся назваць поўны спіс краін, у якія павінны быць адпраўленыя дадатковыя сілы, але падкрэсліў, што ў цэнтры ўвагі ЗША з самага пачатку ўкраінскага крызісу «Польшча, Эстонія, Літва і Латвія».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках