4 траўня 2024, Субота, 17:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Казахі падтрымалі Украіну песняй і папрасілі прабачэння за свой урад (Відэа)

14

Салісты казахскага тэатра спелі народную песню "Ніч яка місячна".

Акцёры і салісты Алмацінскага тэатра-мюзікла "Аксарай" падтрымалі Украіну ў барацьбе за дэмакратызацыю краіны, выканаўшы ўкраінскую народную песню "Ніч яка місячна", перадае ТСН.

Відэа прысвечана памяці "Нябеснай Сотні" і, паводле задумы казахскіх артыстаў, павінна служыць напамінам грамадзянам Украіны, якой цаной набываецца права на свабоду. У канцы роліка казахі таксама папрасілі прабачэння перад украінцамі за тое, што іх урад падтрымаў так званы "рэферэндум" у Крыме.

"Прабач мяне, Украіна, што ад майго імя прызнаюць акупацыю зямлі тваёй! Не асуджай строга... шчыра твой, Казахстан", - падпісалі музыканты.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках