4 траўня 2024, Субота, 20:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Газманаў і Задорнаў могуць стаць неўязнымі ў Латвію

37
Газманаў і Задорнаў могуць стаць неўязнымі ў Латвію

Многія расейскія артысты, якія падпісалі ліст у падтрымку палітыкі Пуціна, рызыкуюць трапіць гэтым летам у латвійскі "чорны спіс".

І тут ужо не ўратуе ні наяўная ў Юрмале нерухомасць, ні ўдзел у конкурсе "Новая хваля".

Паводле інфармацыі газеты Diena, латвійскі, а значыць, і шэнгенскі спіс непажаданых асоб неўзабаве можа папоўніцца шэрагам імёнаў грамадзян Расеі, якія падтрымалі анэксію часткі тэрыторыі незалежнай Украіны і, у якіх ёсць уплыў на грамадскую думку: артыстаў, журналістаў, іншых публічных персон.

Як вядома, больш за 500 вядомых творчых дзеячаў Расеі паставілі свае подпісы пад лістом падтрымкі палітыкі Уладзіміра Пуціна ва Украіне. Партал Freecity.lv выявіў у спісе "падпісантаў" цэлы шэраг уладальнікаў юрмальской нерухомасці.

Некалькі разоў у год наведваецца ў сваю юрмальскую кватэру сатырык Генадзь Хазанаў. Калі яму будзе забаронены ўезд у Латвію, то артыст не зможа адпачываць у Юрмале. Такой рызыке падвяргаецца і пісьменнік Міхаіл Задорнаў, які валодае некалькімі аб'ектамі нерухомасці ў Латвіі, але мае расейскае грамадзянства.

Зусім нядаўна набыў нерухомасць у Юрмале і спявак Алег Газманаў, які "праштрафіўся" ў вачах Латвіі двойчы: спяваючы песню "Рождён в СССР" і падпісаўшы ліст Пуціну.

Пазбавіцца магчымасці пазагараць на юрмальскім пляжы і паўдзельнічаць у конкурсе "Новая хваля" могуць папулярныя спявачкі Валерыя і Дыяна Гурцкая. Сярод іх калегаў па эстрадна-музычнаму цэху ў зоне рызыкі знаходзяцца таксама Мікалай Растаргуеў і Леў Лешчанка.

У няміласць да латвійскіх уладаў могуць трапіць мастацкі кіраўнік МХТ ім. А.П.Чэхава Алег Табакоў, рэжысёр Уладзімір Хаціненка, акцёры Міхаіл Парэчанкаў, Сяргей Бязрукаў, Дзмітрый Харатьян, Фёдар Бандарчук, Міхаіл Баярскі, знакамітыя музыканты Ігар Бутман, Валерый Гергіеў, Дзяніс Мацуеў, Уладзімір Співакоў і многія іншыя.

"Міністэрства замежных спраў старанна, з розных бакоў, разглядае кожны запыт латвійскай візы, - растлумачыў газеце Diena міністр замежных спраў Эдгарс Рынкевіч. - Выключэннем не стануць і запыты расейскіх артыстаў, зорак фестывалю "Новая хваля", якія кожны год сядзяць у журы ў канцэртнай зале "Дзінтары", і ў сувязі з расейскай пазіцыяй на Украіне і ў Крыме публічна выказалі "поўную" падтрымку прэзідэнту Уладзіміру Пуціну".

Па тоне міністра можна зразумець, што асобам, якія выказалі "поўную" падтрымку Пуціну, ласкі чакаць не варта.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках