4 траўня 2024, Субота, 14:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія дэсантнікі ўзялі пад кантроль базу ЧФ Расеі

9
Украінскія дэсантнікі ўзялі пад кантроль базу ЧФ Расеі

Украінскія дэсантнікі ўзялі пад кантроль навігацыйную станцыю Чарнаморскага флоту Расеі ў Генічэску Херсонскай вобласці.

Пра гэта паведамляе "Новый визит".

На тэрыторыю навігацыйнай станцыі "Марс 75" некалькі ваенных машын і БТР даставілі ўкраінскіх вайскоўцаў. Яны праводзяць перапіс маёмасці гідраграфічнага аб'екта. Па словах жыхароў горада, расейскія вайскоўцы перасталі з'яўляцца на тэрыторыі станцыі два месяцы таму.

У часы прэзідэнцтва Віктара Юшчанкі выканаўчая служба неаднаразова спрабавала выканаць пастанову суда аб вяртанні "Марс-75 "дзяржаўнаму прадпрыемству "Дзяржгідраграфія", але беспаспяхова. Міністэрства абароны Украіны неаднаразова выступала за вяртанне з арэнды маякоў і іншых гідраграфічных аб'ектаў, якія выкарыстоўваюцца Чарнаморскім флотам Расеі.

Фота: vizit.ks.ua

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках