4 траўня 2024, Субота, 14:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэлеканал «Интер» знік з кабельных сетак Салігорска

2
Тэлеканал «Интер» знік з кабельных сетак Салігорска

Замест яго транслюецца праграма тэлеканала «Travel+adventure».

Адключэнне ўкраінскага тэлеканала адбылося тыдзень таму, паведамляюць чытачы выдання «Наша Нiва».

Нагадаем, падобная сітуацыя склалася і ў іншых гарадах Беларусі. Сёння стала вядома пра тое, што ў Гомелі з кабельных сетак таксама зніклі большасць украінскіх тэлеканалаў. У сераду, 26 сакавіка, ГАТТЦ «Гарант» спыніў трансляцыю «Интер+», «Киев СТВ» і ICTV па лічбаваму вяшчанню «Комфорт ТВ» на тэрыторыі Гомеля, піша odsgomel.org.

Адключэнне гэтых каналаў звязана з тым, што яны праходзяць працэдуру ўзгаднення трансляцыі на тэрыторыю Беларусі. Правайдэр заявіў, што вяшчанне спынена часова. Яно адновіцца, калі ўзгадненні будуць атрыманыя.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках