4 траўня 2024, Субота, 17:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валютная выручка Беларусі за 2 месяца знізілася на 8%

1
Валютная выручка Беларусі за 2 месяца знізілася на 8%

У Беларусі ў студзені-лютым 2014 года паступленне валютнай выручкі склала $6,504 млрд., што на 7,8% менш, чым у студзені-лютым 2013 года.

Пра гэта паведамляецца ў статыстычнай справаздачы Нацыянальнага банка, піша АФН.

У сваю чаргу плацяжы па імпарту склалі $6,462 млрд., знізіўшыся на 8,7% да аналагічнага перыяду 2013 года.

У выніку сфармавалася дадатнае сальда знешніх плацяжоў у памеры $42,1 млн. Аднак тут не ўлічаная сума пералічаных у бюджэт РФ экспартных пошлін на нафтапрадукты, вырабленыя з расейскай нафты ў памеры каля $500-600 млн.

Як паведамлялася, Беларусь завяршыла 2013 год з дэфіцытам знешніх плацяжоў (з улікам выплат у расейскі бюджэт) у памеры $2,9 млрд. Паступленні ад экспарту тавар і паслуг склалі $44,035 млрд., плацяжы па імпарту - $43,609 млрд., выплаты мытных пошлін у бюджэт РФ - $3,3 млрд.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках